ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіЭлектронныя выданні бібліятэкіЭлектронныя выданні 2009–2011 гг.

Электронныя выданні 2009–2011 гг.

Тэмплан выпуску выдавецкай прадукцыі на 2011 год

Агляд дзейнасці бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2006–2010)

У выданні ўсебакова аналізуюцца асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2006–2010 гг.

Беларуская і руская літаратура ў дапамогу навучэнцам

Электроннае выданне змяшчае вялікую колькасць твораў беларускай і рускай літаратур, створаныя на працягу тысячагадовага развіцця пісьменства на беларускіх і расійскіх землях: з часоў Сярэднявечча да сярэдзіны ХХ ст.

Паэт красы і гармоніі: да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891–1917)

Электроннае выданне прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча – паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры.

Сапегиана: книжное собрание рода Сапег = Сапегіяна: кнігазбор роду Сапегаў

Электроннае выданне змяшчае матэрыялы па гісторыі кнігазбору роду Сапегаў – аднаго з найбольш знакамітых магнацкіх родаў у гісторыі Беларусі, які аказаў значны ўплыў на развіццё айчыннай культуры.

Французские автографы в фонде Национальной библиотеки Беларуси

Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае ўнікальную калекцыю выданняў з аўтографамі аўтараў. Для данага электроннага рэсурсу былі адабраны 66 кніг, выдадзеныя ў Францыі ў канцы XIX – першай палове XX ст.

Тэмплан выпуску выдавецкай прадукцыі на 2010 год

Беларускі каляндар, 2011 год

Электроннае выданне змяшчае інфармацыю аб найбольш значных знамянальных і памятных датах, якія будуць адзначацца ў нашай краіне ў 2011 г. Даведачная інфармацыя да некаторых дат дапоўнена алічбаванай партрэтнай галерэяй дзеячаў-юбіляраў, выявамі помнікаў, гербаў, фотаздымкамі ўстаноў, гіперспасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы.

Паклонімся вялікім тым гадам: 65-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

Электроннае выданне прысвечана 65-годдзю Вялікай Перамогі і прадстаўляе бібліяграфічную інфармацыю, электронныя копіі выданняў падпольнага і партызанскага друку, плакатаў, гуказапісы песень пра вайну.

Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння

Электроннае выданне прысвечана 150-годдзю з дня нараджэння Яўхіма Фёдаравіча Карскага (1861–1931) – выдатнага беларускага вучонага, этнографа, фалькларыста, палеографа, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, удзельніка беларускага нацыянальнага руху, плённага дзеяча на ніве асветы і культуры беларускага народа.

Тэмплан выдавецкай прадукцыі на 2009 год

Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2009 г.

Актуальныя праблемы культуры і мастацтва. 2009 г.

Электроннае выданне (на бел., рус. мовах; 4 выпускі ў год) змяшчае матэрыялы ў выглядзе рэфератыўных аглядаў па актуальных пытаннях стану і перспектыў развіцця культуры, культурнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва; інавацыйнай дзейнасці ў сферы вольнага часу, бібліятэчнай справы, музеязнаўства, аховы культурнай і гістарычнай спадчыны; аналітычныя агляды па пытаннях выяўленчага, музычнага, тэатральнага і кінамастацтваў.

Беларускі каляндар, 2010 год

Беларускі каляндар, 2010 год

Электроннае выданне змяшчае інфармацыю аб найбольш значных знамянальных і памятных датах, якія будуць адзначацца ў нашай краіне ў 2010 г.

Библиотека Хрептовичей

Электроннае выданне змяшчае матэрыялы па гісторыі бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах – аднаго з найбуйнейшых прыватных збораў Беларусі XVIII–XIX стст. Прадстаўлены паўнатэкставыя электронныя копіі апісанняў і найбольш каштоўных выданняў, якія захаваліся.

Запаветны напеў, запаветная даль… Белавежская пушча

Запаветны напеў, запаветная даль… Белавежская пушча

Мультымедыйнае выданне прысвечана 600-годдзю ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы, адным з буйнейшых лясных масіваў Еўропы, на тэрыторыі якога створаны Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2009 г.

Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2009 г.

Выданне ўключае звесткі аб інфармацыйнай прадукцыі на 2009 г.: наяўных базах даных уласнай генерацыі; базах даных, якія плануюцца да стварэння, і выдавецкай прадукцыі, што ўтрымлівае бібліяграфічную, фактаграфічную, камбінаваную інфармацыю ў друкаванай і электроннай формах, – рэсурсах навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі.

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай: да 170-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840-1900)

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…»: да 170-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840–1900)

Электроннае выданне прысвечана 170-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча – беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка 2-й паловы ХІХ ст.

Подпольная и партизанская печать Беларуси

Подпольная и партизанская печать Беларуси

Электроннае выданне, прысвечанае 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўляе электронныя копіі выданняў падпольнага і партызанскага друку, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Складаецца з трох раздзелаў: лістоўкі, часопісы, газеты.

«Radziviliana»: дакументальныя помнікі з фондаў Нацыянальнай библіятэкі Беларусі: іканаграфія Радзівілаў

Электроннае выданне змяшчае паўнатэкставую электронную копію знакамітага альбома гравюр, апублікаванага ў 1875 г., з партрэтамі роду Радзівілаў «Icones Familiae Ducalis Radzivilianae».

Бібліятэкарам