ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2013–2014 гг.Друкаваныя выданні 2014 годаБиблиографическое описание книжных изданий: практическое пособие

Библиографическое описание книжных изданий: практическое пособие

Адказны за выпуск – Зелянеўская Н.П.

Выданне падрыхтавана на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – найбуйнейшай у краіне установы, якая займаецца каталагізаваннем, цэнтра карпаратыўнага ўзаемадзеяння ў Рэспубліцы Беларусь.

Прыведзена звыш 500 бібліяграфічных апісанняў на беларускай, рускай і замежных мовах. Усе бібліяграфічныя апісанні поўныя, каталожнага віду, забяспечаны аўтарытэтнымі запісамі на імёны асоб і назвы калектываў, а таксама звесткамі пра дадатковыя пункты доступу. Асноўны тэкст дапаможніка структураваны ў адпаведнасці з галінамі бібліяграфічнага апісання і па сэнсавых групах унутры кожнага раздзела, маецца прадметны паказальнік. Найбольш складаныя каталагізацыйныя прыклады суправаджаюцца тлумачэннямі.

Прызначаецца ў дапамогу прафесійнай дзейнасці любых устаноў, якія займаюцца каталагізацыяй, а таксама сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк, музеяў, выдавецкіх і кнігагандлёвых арганізацый і да т.п.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам