ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Ажыўшыя кнігі” сталі героямі рэпартажу на АНТ
Музейныя заняткі "Папяровыя цуды"

Пачатак купалаўскай энцыклапедыі

Пачатак купалаўскай энцыклапедыі
Іншыя навіны

"Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" распачала выданне энцыклапедыі "Янка Купала".

Пад адной вокладкай першага тома сабраны сотні артыкулаў на літары "А – С". Энцыклапедычныя рэдактары, літаратуразнаўцы, мастацтвазнаўцы, вучоныя іншых галін расказваюць пра ўсё, што звязана з жыццём і творчасцю народнага песняра Беларусі. Трэба нагадаць, што яшчэ ў 1986 годзе "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выдала ў адным томе энцыклапедычны даведнік "Янка Купала". Прайшло з таго часу болей як тры дзесяцігоддзі. Адбылося шмат змен у грамадска-палітычным, адпаведна – і асветніцкім жыцці нашай Айчыны. Адкрыліся многія раней забароненыя старонкі памяці пра Купалу, абставіны яго грамадскай, літаратурнай дзейнасці. З-пад цэнзурнага гнёту вызваліліся імёны і творы. Як вынік – купалазнаўства набыло новыя шырокія абсягі. Гэта і з'явілася выразным штуршком да працягу работы над стварэннем энцыклапедычнага шматабсяжнага расповеду пра класіка айчыннай літаратуры. Ды і за тры дзесяцігоддзі шмат што адбылося ў прачытанні жыцця і творчасці народнага паэта ў розных галінах мастацтва – жывапісе, музыцы, скульптуры. Зусім іншым стаў Купалаўскі музей – і знешне, экспазіцыйна, і праз характар многіх новых мерапрыемстваў, праведзеных у яго сценах, з яго ініцыятывы.

Першы том энцыклапедыі "Янка Купала" шырока паказвае палітру прысутнасці паэзіі беларускага песняра ў перакладах на іншыя мовы. Доктар філалагічных навук В. Рагойша падрабязна асвятляе, напрыклад, выданне Я. Купалы "«А хто там ідзе?»: на мовах свету" (Мінск, 1982), у якім змешчаны пераклады неўміручага купалаўскага твора на 81 мову. У энцыклапедыі расказваецца пра перакладчыкаў Я. Купалы на рускую, казахскую, грузінскую, балгарскую, татарскую, уйгурскую, чувашскую, туркменскую і іншыя мовы – Аляксандра Алгі, Ніколу Антонава, Аўгуста Але, Акпера Аліева, Шалву Апхаідзэ і інш. Асобна вылучаны тэмы: "Армянская літаратура і Янка Купала", "Англамоўны свет і Янка Купала", "Азербайджанская літаратура і Янка Купала" і інш. Пададзены артыкулы пра мастакоў, скульптараў, кампазітараў свету, якія альбо ўвасобілі вобраз Купалы ў сваёй творчасці альбо стварылі песні, араторыі, жывапісныя палотны па матывах вершаў ці паэм беларускага майстра прыгожага пісьменства. Як, напрыклад, – пра кітайскага жывапісца Ао Тэ. Першы том энцыклапедыі "Янка Купала" багата ілюстраваны – рэпрадукцыямі карцін, фотаздымкамі.

Тыраж першага тома – 1500 экзэмпляраў. Дарэчы, тады, у 1986 годзе, энцыклапедычны даведнік "Янка Купала", якім быў распачаты адлік беларускіх персанальных энцыклапедый (следам былі выдадзены кнігі пра Скарыну, Максіма Багдановіча), меў тыраж 8000 экзэмпляраў.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: Созвучие

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам