11 красавіка віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кампанія “EBSCO Information Services”, сумесна з Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам і Міжнародным універсітэтам “МІПСА” правялі практыка-арыентаваныя семінары па выкарыстанні баз даных на платформе EBSCOhost.
Дырэктар па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове кампаніі “EBSCO Information Services” Андрэй Сакалоў пазнаёміў удзельнікаў семінара з калекцыямі EBSCO па эканоміцы і праве, а таксама прадставіў электронныя архівы навуковых часопісаў на платформе EBSCOhost.
Трэнер па рабоце з інфармацыйнымі рэсурсамі EBSCO ў Расіі і краінах СНД Таміла Міркамалава, правяла з удзельнікамі трэнінг па выкарыстанні кантэнту, пошукавых і функцыянальных магчымасцей баз даных на платформе EBSCOhost.
Усяго ў семінарах прынялі ўдзел больш за 80 слухачоў: прафесарска-выкладчыцкі склад, аспіранты, магістранты, студэнты, а таксама супрацоўнікі ўніверсітэцкіх бібліятэк.