ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Майстар-клас у музеі кнігі для студэнтаў БДПУ
Семінар па ЭІР для навукі і адукацыі

Семінар у ВДУ па рэсурсах і сэрвісах ВЧЗ

Семінар у ВДУ па рэсурсах і сэрвісах ВЧЗ
Іншыя навіны

12 красавіка ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава прайшоў семінар па выкарыстанні рэсурсаў і сэрвісаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (ВЧЗ НББ) для інфармацыйнага забеспячэння навукова-адукацыйных працэсаў ВНУ.

Семінар быў арганізаваны Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, кампаніяй EBSCO Information Services, Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава (ВДУ імя П.М. Машэрава).

У сваім прывітанні прарэктар па вучэбнай рабоце ВДУ імя П.М. Машэрава Веслаў Туркоўскі падкрэсліў важнасць павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння навукова-адукацыйных працэсаў у ВНУ.

Вялікую цікавасць выклікала выступленне загадчыка сектара інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вячаслава Брычкоўскага. У сваім дакладзе ён коратка праінфармаваў удзельнікаў семінара аб электронных інфармацыйных рэсурсах ВЧЗ НББ, падрабязна распавёў пра асноўныя перавагі арганізацыі аддаленага доступу партнёраў ВЧЗ НББ да аўтарытэтных баз даных вядучых сусветных выдавецтваў і агрэгатараў. Ён таксама анансаваў стварэнне на платформе “Бітрыкс” тэматычнага сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” ў рамках ВЧЗ НББ.

З асноўнымі калекцыямі электронных рэсурсаў, даступных на платформе EBSCOhost, удзельнікаў семінара пазнаёміў Андрэй Сакалоў, дырэктар па рэгіянальным развіцці ў Расіі, Беларусі і Малдове кампаніі EBSCO Information Services. У сваім дакладзе ён падрабязна распавёў пра рэсурсы БД Academic Search Premier, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсіх універсітэтах свету.

Пасля выступлення Андрэя Сакалова адбылася дыскусія па пытаннях выкарыстання рэсурсаў EBSCO ў ВНУ. У дыскусіі прынялі актыўны ўдзел загадчыкі кафедры ВДУ імя П.М. Машэрава.

Падчас трэнінгу, праведзенага Тамілай Міркамалавай, спецыялістам па рабоце з кліентамі EBSCO ў Расіі і краінах СНД, былі прадстаўлены асаблівасці пошуку на платформе EBSCOhost, а таксама разгледжаны іншыя пытанні, звязаныя з настройкай інтэрфейсу EBSCOhost для канечных карыстальнікаў.

У рабоце семінара прынялі ўдзел звыш 80 прадстаўнікоў Віцебскага ўніверсітэта, сярод якіх былі загадчыкі кафедраў, выкладчыкі, навуковыя работнікі, аспіранты, магістранты і бібліятэкары.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам