ГалоўнаяНавіныНацыянальная бібліятэка Беларусі
Масленіца – свята святла і дабра
Адкрыта рэгістрацыя на XIV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Пра дабрыню, “Буквар” і рух наперад – глядзіце на “Беларусь 1”

Пра дабрыню, “Буквар” і рух наперад – глядзіце на “Беларусь 1”
Іншыя навіны

9 лютага першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава распачала працоўны дзень разам з галоўным тэлеканалам краіны “Беларусь 1”.

У ранішняй шоу-праграме “Добрай раніцы, Беларусь!” Алена Ерамееўна расказала гледачам, чым жыве, над чым працуе і што прапануе сёння галоўная бібліятэка краіны сваім карыстальнікам.

Дапамагаць заўсёды прыемна! Прыемна ўдвая, калі можаш стаць звяном паміж тымі, хто мае магчымасць дапамагчы, і тымі, каму гэта дапамога неабходна. Не так даўно ў бібліятэцы падвялі вынікі дабрачыннай акцыі “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі”. Хто прымаў удзел у агульнай карыснай справе і чаму дабрыня яднае людзей? Аб гэтым А. Далгаполава расказала ў перадачы.

Падчас інтэрв'ю размова таксама ішла пра новы праект бібліятэкі, прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце “Буквара”.

Не адхіляючыся ад свайго кірунку – пошуку і вяртання на радзіму гістарычнай спадыны – сёлета Нацыянальная бібліятэка сумесна з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Белінвестбанкам рыхтуе да выпуску факсіміле першага ў свеце “Буквара”, які да таго ж мае беларускія карані.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Місія выканальна! Калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны прэміяй “За духоўнае адраджэнне”

9 Сту 2018

9 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва і “Беларускі спартыўны Алімп” 2017 года.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”

5 Сту 2018

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 4 студзеня 2018 года калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прысуджана прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Серыя семінараў па магчымасцях выкарыстання платформы Web of Science

16 Лют 2018

З 26 лютага па 2 сакавіка ў межах работы віртуальнай чытальнай залы адбудзецца серыя семінараў “Магчымасці выкарыстання платформы Web of Science для павышэння эфектыўнасці навукова-даследчай, адукацыйнай і інавацыйнай дзейнасці”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі