ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вядомыя кнігазнаўцы з Латвіі, Літвы і Польшчы возьмуць удзел у ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях
Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018 года

Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкай Грузіі

Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкай Грузіі
Іншыя навіны

22–23 сакавіка дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ў складзе беларускай дэлегацыі прымае ўдзел у мерапрыемствах праграмы візіту Кіраўніка дзяржавы ў Грузію.

22 сакавіка адбыліся афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка з Прэзідэнтам Рэспублікі Грузія Георгіем Маргвелашвілі ў пашыраным складзе.

Беларусь і Грузія 2

Раман Матульскі прыняў удзел у перамовах, а таксама сумесна з генеральным дырэктарам Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі Грузіі Георгіем Кекелідзе падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве.

23 сакавіка ў Нацыянальнай парламенцкай бібліятэцы Грузіі пройдзе мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Раман Сцяпанавіч прэзентуе міжнародны навуковы і выдавецкі праект па перавыданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны і перадасць у дар грузінскаму боку шматтомнае факсіміле.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам