ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Надзейныя сябры і новыя праекты”: выніковы агульны сход калектыву Нацыянальнай бібліятэкі
Зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”

Пад знакам 400-годдзя першага “Буквара”

Пад знакам 400-годдзя першага “Буквара”
Іншыя навіны

24 студзеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная 400-годдзю выдання першага "Буквара".

Кніга была выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўе. Па ёй вучыліся не толькі грамаце, але і духоўнасці. Усяго захавалася два экзэмпляры "Буквара" 1618 года. Адна з кніг яшчэ ў пачатку XVII стагоддзя была вывезена ў Лондан калекцыянерам выданняў для навучання Робертам Эшлі. Па сённяшні дзень кніга захоўваецца ў бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі. Другі і апошні з вядомых навуцы, няпоўны "Буквар", знаходзіцца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі. На радзіме ніводнага экзэмпляра не захавалася: іх проста "зачыталі да дзірак", як часта бывае з вучэбнымі выданнямі.

У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, начальнік аддзела метадычнага забеспячэння гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Святлана Кудраўцава, старшыня праўлення ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»" Андрэй Брышцялёў, старшы саветнік па знешніх сувязях прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Рэспубліцы Беларусь Антон Вусаў, намеснік кіраўніка дыпламатычнай місіі Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Іян Фокс.

Прэс-канферэнцыю адкрыў дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі, які адзначыў, што 400-гадовы юбілей з’яўляецца дастатковай падставай для даследавання "Буквара", як помніка беларускай кніжнай культуры. Мэта праекта – вывучэнне вытокаў беларускай асветы і адукацыі, факсімільнае ўзнаўленне і папулярызацыя старажытнага выдання, якое выйшла ўпершыню пад назвай "Буквар". Раман Матульскі падкрэсліў, што без вывучэння гісторыі гэтай кнігі і традыцый нацыянальнай адукацыі немагчыма паспяхова вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць пры стварэнні новых падручнікаў сёння.

Святлана Кудраўцава паведаміла, што менавіта беларусы назвалі буквар букваром і стаялі ля вытокаў стварэння першага выдання. Факсімільнае перавыданне – гэта яркая падзея ў вывучэнні і даследаванні кніжнай спадчыны нашай краіны.

Праект па ўзнаўленні і папулярызацыі старажытнага выдання першага “Буквара” падтрымала Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Намеснік кіраўніка місіі Іян Фокс падчас выступлення паведаміў журналістам пра гісторыю існавання кнігі ў фондах бібліятэкі Мідл Тэмпл у Лондане. Гэта закрытая ўстанова, куды немагчыма трапіць пабочным асобам. Ужо зроблена лічбавая копія выдання, што дазволіць у 2018 годзе надрукаваць факсіміле самага старажытнага беларускага “Буквара”, да якога зможа дакрануцца кожны. Іян Фокс паведаміў, што абавязкова з’явіцца магчымасць прывезці арыгінальнае выданне ў Нацыянальную бібліятэку. Гэта вельмі важны момант у гісторыі супрацоўніцтва Вялікабрытаніі і Беларусі.

Прадстаўнікі спонсараў праекта – Антон Вусаў ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Андрэй Брышцялёў ад ААТ "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»" – падкрэслілі, што ўстановы асаблівую ўвагу ў сваёй дзейнасці надаюць сацыяльным праектам. Факсімільнае ўзнаўленне "Буквара" – гэта вельмі важная і каштоўная з’ява ў культурным жыцці Беларусі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі адзначыў, што 2018 год будзе насычаны мерапрыемствамі, прысвечанымі першаму "Буквару".

Партнёрамі праекта выстапаюць: бібліятэка Мідл Тэмпл у Лондане, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, ААТ "Белінвестбанк".



Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам