ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Маўклівы выклік вечнасці
Запрашаем да супрацоўніцтва!

Навагодняя маска

Навагодняя маска
Іншыя навіны

10 студзеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Навагодняя маска”.

Навагодняе дзіцячае свята – гэта маляўнічы карнавал. А што трэба для сапраўднага карнавалу? Бязмежная весялосць, яркія касцюмы і маскі.

На занятках дзеці праявілі свае творчыя здольнасці і, выкарыстоўваючы каляровую металізаваную паперу, мішуру, залацісты і серабрысты кардон, зрабілі непаўторную маску.

Падчас мерапрыемства ў дзіцячым выкананні гучалі калядкі, ствараючы атмасферу свята і радасці.

Кожны ўдзельнік творчых заняткаў атрымаў у падарунак маску сабачкі.

Чытайце таксама аб іншых мерапрыемствах, якія адбываюцца ў дзіцячым пакоі бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам