ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі
Электронная бібліятэка БДУ – 135-я ў агульнасусветным рэйтынгу

Мастацкі праект “Сучаснасць мастацтваў”

Мастацкі праект “Сучаснасць мастацтваў”
Іншыя навіны

14 лютага адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкага праекта выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка “Сучаснасць мастацтваў”.


У экспазіцыі будуць прадстаўлены сучасныя творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайну адзення і графічнага дызайну. Экспанаты выстаўкі дэманструюць разнастайнасць творчых інтарэсаў педагогаў-мастакоў, іх індывідуальны светапогляд і аўтарскі стыль.

Выстаўка заклікана прадставіць вялікі творчы патэнцыял і разнастайны дыяпазон творчых магчымасцей выкладчыкаў кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі. Большасць аўтараў з’яўляюцца членамі нацыянальных творчых саюзаў, такіх як Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз дызайнераў, Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі.

Гасцей выстаўкі чакаюць цікавы прагляд і прыемныя ўражанні.

Арганізатарамі творчай ініцыятывы выступілі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

З 15 лютага ўваход на выстаўку платны, адпавядае кошту наведвання агляднай пляцоўкі.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам