ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
А ты трымаў у руках факсіміле? Прыходзь і чытай!
У рэчышчы сучаснасці

Мастак, што малюе словы

Мастак, што малюе словы
Іншыя навіны

6 верасня ў бібліятэцы адкрыецца выстаўка шрыфтоў і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага “Літары і словы Скарыны”.


Кнігі, часопісы, рэклама, вулічныя шыльды, прасторы інтэрнэту – словы паўсюдна! Звыклыя позірку друкаваныя шрыфты часцей за ўсё ствараюцца для таго, каб данесці інфармацыю. Можа, таму так захапляе прыгажосцю па-мастацку напісаны шрыфт?..

Выстаўка “Літары і словы Скарыны”, прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знаёміць з каліграфіяй Усевалада Свентахоўскага – беларускага мастака, які працуе ў кніжнай графіцы і графічным дызайне. Частка прадстаўленых работ – гэта “летэрынг” – від мастацтва, у якім малюнкі створаны на аснове літар і сплецены ў агульную гарманічную кампазіцыю. Прыцягваюць увагу і аўтарскія распрацоўкі шрыфтоў з выяўленчымі элементамі – фантастычнымі вобразамі і расліннымі матывамі.

Асобае месца на выстаўцы займаюць работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку, – серыя аркушаў паводле матываў шрыфтоў Францыска Скарыны. Цытаты першадрукара стылізаваны “пад Скарыну” – у аўтарскім прачытанні Свентахоўскага. Росчыркі напаўсухога пяра ствараюць уражанне водгукаў голасу нашага вялікага суайчынніка, голасу, які губляецца ў глыбіні часу.

Вернісаж пачнецца а 15-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» (2-гі паверх).

Наведаць экспазіцыю можна да 20 лістапада 2017 года.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам