ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Абуджаная жалейка” ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы
Завяршэнне серыі семінараў віртуальнай чытальнай залы

“Кніга – галоўны экспанат”: завяршальная прэзентацыя на ХХV ММКВК

“Кніга – галоўны экспанат”: завяршальная прэзентацыя на ХХV ММКВК
Іншыя навіны

3 сакавіка ў межах ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-ярмаркі на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі прайшла падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай прэзентацыя “Кніга – галоўны экспанат”.

Кніга – асаблівы помнік гісторыі і культуры, адзін са старажытных аб’ектаў калекцыяніравання. Аднак першыя музеі кнігі, дзе яна заняла сваё пачэснае месца галоўнага экпаната, з’явіліся толькі ў другой палове XIX ст. Сёння такія музеі дзейнічаюць у межах буйных бібліятэк і кнігасховішч, паліграфічных прадпрыемстваў і іншых устаноў. Не выключэнне і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Падчас прэзентацыі галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Марыя Шопіна распавяла слухачам аб найбольш значных выставачных праектах музея кнігі ў юбілейны год беларускага кнігадрукавання, а таксама падзялілася новымі задумамі і перспектывамі на бягучы год.

500-гадовы юбілей беларускага кнігадрукавання стаў стымулам для ідэй і рэалізацыі шматлікіх праектаў, скіраваных на папулярызацыю багатай беларускай кніжнай спадчыны.

Вядома, без увагі нельга было пакінуць такую важную групу наведвальнікаў выстаўкі, як дзеці. Адной з такіх паспяховых ініцыятыў бібліятэкі стаў культурна-асветніцкі праект “У госці да кніг”. Як паказаў час, першачарговая задача, пастаўленая стваральнікамі праекта, больш чым выканана: займальныя і вясёлыя заняткі выклікалі жывы водгук і цікавасць у маленькіх кнігазнаўцаў. Аб праекце і яго першых выніках расказала слухачам яго аўтар-стваральнік − загадчыца сектара навукова-праектай работы аддзела кнігазнаўства Таццяна Сапега.

Шматграннасць і асаблівасці кніжных выданняў знайшлі сваё ўвасабленне ў разнастайных кніжных выстаўках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Загадчыца сектара арганізацыі кніжных выставак аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Ірына Васільковіч падзялілася з удзельнікамі мерапрыемства ўражаннямі аб найбольш яркіх і цікавых выставачных праектах, галоўным экспанатам якіх выступіла яе вялікасць Кніга.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам