ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Глыбокая ўдзячнасць усім аўтарам-дарыльшчыкам!
Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

“Храм мастацтва” адзначае 85-годдзе: адкрылася выстаўка – летапіс Вялікага тэатра Беларусі

“Храм мастацтва” адзначае 85-годдзе: адкрылася выстаўка – летапіс Вялікага тэатра Беларусі
Іншыя навіны

19 красавіка ў бібліятэцы адкрылася выстаўка “З тых даўніх дзён да сённяшняга часу”, прысвечаная юбілею Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя выстаўкі – сапраўдны тэатральны летапіс аб тым, як на сцэне Вялікага запальваліся зоркі оперы і балета, як у розныя часы, нават самыя складаныя і трагічныя, тэатр вучыў гледача разважаць і цаніць жыццё, захоўваў лепшыя традыцыі высокага мастацтва, рухаўся насустрач новым эксперыментам і гучным прэм’ерам.

85 гадоў творчага жыцця Вялікага тэатра Беларусі адлюстраваны ў афішах розных часоў, музычных партытурах, на старонках часопісу “Партэр”. У іх не проста гісторыя, а найперш – праца майстроў сцэны, таленавітых і адданых служэнню высокаму мастацтву.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі выказаў словы віншавання калектыву тэатра з нагоды важкай юбілейнай даты.

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел генеральны дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грыдзюшка, мастацкі кіраўнік балета Вялікага тэатра Юрый Траян, загадчыца опернай трупы Вялікага тэатра Ніна Казлова, начальнік службы маркетынгу, інфармацыі і рэкламы Вялікага тэатра Таццяна Аляксандрава, аматар тэатра, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь у 2001−2005 гг., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы ў 2006−2014 гг. Уладзімір Дражын.

Сапраўдным падарункам для гасцей вечара стала выступленне выбітных салістаў Вялікага тэатра, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Марыны Ліхашэрст і Андрэя Кліпо ў музычным суправаджэнні канцэртмайстра, дыпламанта міжнародных конкурсаў і фестываляў Ірыны Целяпнёвай.

Экспазіцыя будзе адкрыта да прагляду ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 20 чэрвеня 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам