Карыстайцеся новымі віртуальнымі сэрвісамі бібліятэкі.
Анлайн-паслуга ўключае поўны цыкл – ад афармлення заказу да атрымання рэзультатаў па электроннай пошце. Аплата – любым зручным для вас спосабам.
Цяпер не толькі ў бібліятэцы, але і анлайн:
- праверка тэкстаў на наяўнасць запазычанняў з атрыманнем справаздачы (без экспертнай ацэнкі) ад спецыялізаваных інфармацыйных сістэм;
- рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай работы згодна з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Як і раней, для вас працуе электронная дастаўка дакументаў.
Хуткі доступ – з галоўнай старонкі інтэрнэт-партала (раздзел “Паслугі і сэрвісы”).