ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт у Мінскую духоўную акадэмію
Новы вэб-сэрвіс: падбор літаратуры па тэме

Інфармацыйныя рэсурсы выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Інфармацыйныя рэсурсы выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

21 сакавіка ў бібліятэцы адбыўся семінар “Інфармацыйныя рэсурсы выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта для навуковых даследаванняў і вышэйшай адукацыі”.

Арганізатарамі семінара выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва “Oxford University Press”.

Семінар адкрыла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч.

Рэгіянальны менеджар выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта ў СНД Марцін Дамбоўскі прадставіў удзельнікам навуковыя інфармацыйныя рэсурсы выдавецтва, а таксама магчымасці працы з імі на ўнікальнай выдавецкай платформе.

Для беларускіх навукоўцаў быў праведзены трэнінг па размяшчэнні публікацый у рэйтынгавых замежных часопісах. Былі падрабязна разгледжаны пытанні:

  • выбар часопіса для публікацыі;
  • крытэрыі якасці навуковага артыкула;
  • тэхнічныя, змястоўныя і стылістычныя патрабаванні да навуковага артыкула;
  • рэдакцыйны працэс, тэрміны разгляду і размяшчэння публікацый;
  • прычыны адхілення навуковых артыкулаў;
  • суаўтарства пры напісанні навуковых артыкулаў.

У семінары прынялі ўдзел больш за 90 слухачоў: прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу вядучых ВНУ, дактаранты, аспіранты і магістранты, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў, прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў.

Доступ да навуковых часопісаў выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта адкрыты для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Прэзентацыя Марціна Дамбоўскага

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам