ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З любоўю да Жанчыны…
“Двойная сплошная”: вечар паэзіі Карыны Сарсенавай і Антона Мітнёва

Альбом “Сусветная спадчына Францыска Скарыны” ўдастоены Гран-пры прэстыжнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Альбом “Сусветная спадчына Францыска Скарыны” ўдастоены Гран-пры прэстыжнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя навіны

2 сакавіка на галоўнай сцэне XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 57-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

На ўзнагароды прэстыжнага конкурсу прэтэндавала каля 150 выданняў, аднак галоўнай прэміяй – Гран-пры ў намінацыі “Трыумф”, Дыпломам імя Францыска Скарыны і “Вялікім залатым фаліянтам” – адзначаны альбом “Сусветная спадчына Францыска Скарыны” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Альбом серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” выйшаў у рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і падрыхтаваны беларускімі спецыялістамі ў галіне кнігазнаўства і скарыназнаўства – намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандрам Сушам і загадчыцай навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галінай Кірэевай.

Альбом распавядае аб кожнай кнізе беларускага першадрукара і наглядна прадстаўляе кніжную спадчыну Францыска Скарыны, якая ў цяперашні час захоўваецца ў многіх краінах свету – у кніжных і музейных зборах Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Чэхіі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам