ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Структура ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Літаратары галасуюць за “Кнігу года 2017”

Эксклюзіўныя заняткі “Беларускі буквар” у музеі кнігі

Эксклюзіўныя заняткі “Беларускі буквар” у музеі кнігі
Іншыя навіны

22 красавіка адбыліся музейныя заняткі “Беларускі буквар” з Алесем Сушай, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага “Буквара” і арганізаваныя ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”.

Таццяна Сапега, загадчыца сектара навукова-праектнай работы і каардынатар праекта “Клуб кніжных прафесараў”, распавяла пра першыя кнігі, па якіх навучалі грамаце. Францыск Скарына лічыў, што па Бібліі можна спасцігаць не толькі дагматы хрысціянства і этычныя нормы хрысціянскага жыцця, а таксама навуку. Арнаментыка скарынаўскіх выданняў, розныя шрыфты ў наборы рабілі кнігі больш прывабнымі і зразумелымі для вучняў. Ля вытокаў першай спецыяльнай кнігі для навучання грамаце пад назвай “Азбука” стаяў Іван Фёдараў.

На чым пісалі вучні ў даўнія часы? Пергамен і папера былі раскошаю. Адным з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў сталі васковыя таблічкі, а асадкамі – палачкі, якія называлі “пісала”, “стыло”, “стыль”. На занятках “кніжныя прафесары” пісалі стылямі па воску літары стараславянскага алфавіта.

Калі ж узнікла слова “буквар”, так добра знаёмае сённяшнім школьнікам? Захапляльную гісторыю пра беларускія буквары распавёў кнігазнавец, кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. Першая ў свеце кніга пад назваю “Буквар” была выдадзена Віленскім праваслаўным брацтвам у 1618 годзе ў мястэчку Еўе пад Вільняй, якое належала слаўнаму Багдану Агінскаму. Кніга прызначалася для пачатковага навучання чытанню і пісьму нашых продкаў. У далейшым выданне з такой назвай стала шырокавядомым на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі і іншых краін. Буквар – унікальная кніга, якая закладвае асновы культуры, фарміруе найважнейшыя каштоўнасці, з’яўляецца пачаткам шляху засваення ведаў.
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам