24 красавіка ў бібліятэцы пройдзе семінар “Капірайт: заканадаўчыя нормы і практычнае прымяненне ў Рэспубліцы Беларусь”, прымеркаваны да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.
Мэта семінара – павышэнне прафесійных кампетэнцый спецыялістаў устаноў культуры і адукацыі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
У семінары прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі кампаніі “Антыплагіят”.
На мерапрыемстве будуць разгледжаны пытанні падрыхтоўкі змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”, калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі ў Рэспубліцы Беларусь, заканадаўчай практыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. У рамках семінара будзе прадстаўлены інтэрнэт-сэрвіс “Антыплагіят”, які выкарыстоўваецца ў шэрагу арганізацый Рэспублікі Беларусь для праверкі дысертацый, аўтарэфератаў дысертацый і іншых тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.
Скачаць праграму семінара адным файлам (DOC, 40Kb)
Семінар пройдзе 24 красавіка з 10.00 да 12.30 у зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).