ГалоўнаяНавіныНацыянальная бібліятэка Беларусі
Час новага адкрыцця малой радзімы: выстаўка фотаздымкаў і паштовак
Апублікаваны план правядзення XІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адкрыта рэгістрацыя на V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Адкрыта рэгістрацыя на V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

Арганізацыйны камітэт V Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які адбудзецца 18–19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, абвяшчае аб адкрыцці рэгістрацыі ўдзельнікаў.

Галоўная тэма форуму ў гэтым годзе – “Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні”.

Запрашаем да ўдзелу ў кангрэсе спецыялістаў бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, прадстаўнікоў заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкаў і вытворцаў праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

Плануемыя тэмы для абмеркавання:

  • Праектаванне і будаўніцтва бібліятэчных будынкаў: гісторыя і сучаснасць
  • Архітэктура, дызайн і арганізацыя прасторы бібліятэк
  • Інжынерная інфраструктура бібліятэк: электразабеспячэнне, асвятленне, ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыянаванне паветра
  • Мэбля і іншае спецыяльнае бібліятэчнае абсталяванне
  • Аўдыя-, відэа-, тэле-, медыятэхналогіі ў бібліятэцы
  • Сродкі і тэхналогіі забеспячэння аховы, захаванасці і бяспекі ў бібліятэцы
  • Тэхнічныя сродкі сувязі і сістэмы тэлекамунікацыі ў бібліятэцы
  • Сеткавыя тэхнічныя і праграмныя сродкі бібліятэк
  • Тэхналогіі воблачных вылічэнняў у дзейнасці бібліятэк
  • Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы бібліятэк
  • Электронныя бібліятэкі і анлайн-рэсурсы ў бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы
  • Тэхнічныя сродкі сканавання, капіравання, тыражавання дакументаў у бібліятэцы
  • Інтэрнэт-тэхналогіі ў дзейнасці бібліятэк: паслугі і сэрвісы

Больш падрабязная інфармацыя аб кангрэсе і рэгістрацыя ўдзельнікаў – на сайце канферэнцыі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Майстар-клас па “Буквары” А. Клышкі

24 Кра 2018

24 красавіка ў рамках святкавання 400-годдзя “Буквара” ў Нацыянальнай бібліятэцы быў арганізаваны майстар-клас для студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Эксклюзіўныя заняткі “Беларускі буквар” у музеі кнігі

24 Кра 2018

22 красавіка адбыліся музейныя заняткі “Беларускі буквар” з Алесем Сушай, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага “Буквара” і арганізаваныя ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

23:00. Дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак – “Бібліядзень”

20 Кра 2018

Другі год запар у межах мінскай Бібліяночы Нацыянальная бібліятэка становіцца месцам сустрэчы для шматлікіх аматараў чытання, кніг, музыкі, танцаў, для ўсіх, хто даражыць жывымі зносінамі, умее цаніць і напаўняць свой час радаснымі эмоцыямі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

“Час пайшоў! А вы?”. Самае цікавае на Бібліяночы ў NLB

20 Кра 2018

А 19 гадзіне адбылося тэатралізаванае адкрыццё Бібліяночы-2018 “Час пайшоў!”. А вы пайшлі ў гэтым годзе на Бібліяноч? Калі не, даведайцеся, што зараз адбываецца на тэматычных пляцоўках у Нацыянальнай бібліятэцы.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі