ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“Вясёлыя ўрокі” ў дзіцячым пакоі
Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Гольф – хобі, спорт або жыццё? Адкрылася выстаўка з “замахам” на раўнд

Гольф – хобі, спорт або жыццё? Адкрылася выстаўка з “замахам” на раўнд
Іншыя навіны

25 красавіка ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адкрылася фотавыстаўка “Гольф – алімпійскі від спорту”.

“Я праводжу больш часу ў лесе, чым вавёрка”, – жарт з жыцця прафесійнага гальфіста. На самой справе, гольф у сэнсе ўз’яднання з прыродай вельмі прывабная гульня. Адзін раўнд – гэта 4-5 гадзін пешшу на свежым паветры, што вельмі карысна для здароўя, і шматгадзінныя зносіны з сябрамі і аднадумцамі.

Якое ж месца займае гольф у сучасным свеце? У краінах Еўропы – гэта адзін з самых папулярных відаў спорту, які ўпэўнена лідзіруе па масавасці. Кожнае поле для гольфа ўнікальнае, таму сапраўдныя гальфісты шмат падарожнічаюць, пакараючы новыя прасторы. У гольфе вельмі цяжка дасягнуць дасканаласці, таму многія прысвячаюць яму шмат гадоў жыцця. Як і ў любым іншым відзе спорту, у ім ёсць свае сакрэты майстэрства і патрабаванні – неабходна валодаць вялікім цярпеннем, вытрымкай і... талентам.

Выстаўка “Гольф – алімпійскі від спорту” вядомага фотамастака Сцяпана Надольскага адлюстроўвае развіццё гольфа ў беларускім спорце. Для нашай краіны гольф адносна малады, аднак з кожным годам ён заваёўвае ўсё больш трывалыя пазіцыі сярод відаў спорту. Сёння гальфісты з Беларусі прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных спаборніцтвах, і ў гэтым вялікая заслуга Беларускай асацыяцыі гольфа, створанай у 2012 годзе.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел старшыня Беларускай асацыяцыі гольфа, член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дражын, старшыня Савета старэйшын Мінскай вобласці Сяргей Паўлюкевіч, аўтар прадстаўленых у экспазіцыі фотаработ Сцяпан Надольскі і фотамастак Сяргей Кавалёў.

Выстаўка, якая натхняе на раўнд у гольф, будзе ўпрыгожваць галерэю “Панарама” да 25 ліпеня 2018 года.

Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.

З 26 красавіка ўваход платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам