ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Імгненні спорту
Адкрыта рэгістрацыя на V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Час новага адкрыцця малой радзімы: выстаўка фотаздымкаў і паштовак

Час новага адкрыцця малой радзімы: выстаўка фотаздымкаў і паштовак
Іншыя навіны

5 красавіка ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адкрыўся выставачны праект “Малая радзіма – аповесць часоў”, прысвечаны Году малой радзімы.

Часам не заўважаючы важнага, мы так спяшаемся не спазніцца жыць, што страчваем той падмурак, на якім будуецца само жыццё. Родныя людзі, бацькоўскі дом, вуліца, школа, памятныя дробязі, успаміны з дзяцінства… Усё гэта – малая радзіма, адкуль бярэ пачатак жыццёвы шлях.

Многія таленавітыя людзі ў сваім творчым жыцці звяртаюцца да вобраза роднага краю з любоўю, удзячнасцю, трапятаннем. І не мае значэння – гэта пісьменнік, мастак, фатограф ці калекцыянер.

У экспазіцыі, прысвечанай Году малой радзімы, сваё захапленне беларускімі краявідамі, гарадамі і мястэчкамі выказалі вядомы фатограф Сяргей Плыткевіч і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў. Прадстаўленыя панарамныя фотаздымкі неверагоднай прыгажосці адкрываюць гледачу нечаканую Беларусь – з незвычайных ракурсаў і вышыні птушынага палёту. А вось зазірнуць у мінулае і пабачыць, як выглядалі беларускія гарады і мястэчкі раней, можна падчас знаёмства з калекцыяй паштовак канца XIX – пачатку XX стагоддзя.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, аўтар праекта “У пошуках страчанага”, калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў, журналіст, фатограф, аўтар шматлікіх фотаальбомаў Сяргей Плыткевіч.

Экспазіцыя фотаздымкаў і паштовак распачала праект мастацкіх і інфармацыйна-дакументальных выставак, прысвечаных Году малой радзімы. Праект “Малая радзіма – аповесць часоў” будзе рэалізаваны ў некалькі этапаў, што змяняюцца на працягу года. Сачыце за навінамі і адзначайце Год малой радзімы разам з намі!

Запрашаем пазнаёміцца з экспазіцыяй да 5 мая 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам