ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
На хвалі духоўнасці: прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове
Чужы, Боб Дылан і Кінг, аб’яднаныя Конрадам

Пасажыр з "Настрома"

Пасажыр з "Настрома"
Іншыя навіны

14 лістапада ў бібліятэцы пачала працаваць літаратурна-мастацкая выстаўка Кшыштафа Астроўскага “Пасажыр з «Настрома»”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Джозэфа Конрада.


“Сінтэз мастацтваў – адзін з асноўных эстэтычных прынцыпаў Конрада. Яго заўсёды займалі дасягненні мастакоў, скульптараў «...» стаўленне музыкі і жывапісу да літаратуры. Конрад вялікую ўвагу надаваў ілюстрацыям да ўласных раманаў, не раз падкрэсліваючы, што літаратура ў ідэале павінна імкнуцца да пластычнасці скульптуры, шматзначнасці і сімвалічнасці музыкі, выразнасці малюнка...” – пісала ў сваім артыкуле, прысвечаным творчасці Джозэфа Конрада, былы генеральны дырэктар Усесаюзнай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры, першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (IFLA) Кацярына Юр’еўна Гéніева. З гэтага артыкула, апублікаванага у дзевяцітомным акадэмічным выданні “Гісторыя сусветнай літаратуры”, пачынаецца кніжная частка літаратурна-мастацкай выстаўкі “Пасажыр з «Настрома»”.

Кніжная экспазіцыя ўключае больш за 30 выданняў класіка англійскай літаратуры з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку прыжыццёвых. На выстаўцы можна ўбачыць зборы твораў, выбраныя творы, зборнікі, асобныя раманы, аповесці, апавяданні і іншыя публікацыі Джозэфа Конрада на англійскай, польскай, нямецкай, украінскай мовах.

Прадстаўлены літаратурны дэбют Конрада – раман “Капрыз Алмэйра”, яго наступныя раманы “Негр з «Нарцыса»”, “Лорд Джым”, “Настрома”, “Перамога”, аповесці “Сэрца цемры”, “Юнацтва”, “Тайфун”, “Дуэль”, “Фрэйя Сямі Выспаў” і іншыя творы.

Асноўная частка выданняў размяшчаецца ў экспазіцыі ў храналагічным парадку напісання твораў.

Лепшыя кнігі Конрада прысвечаны мору, ён быў выдатным марыністам у літаратуры. Аднак галоўнай творчай заслугай пісьменніка літаратуразнаўцы і крытыкі лічаць уменне выкрываць глыбіні таямніц чалавечага лёсу, асобы, характару. Выстаўка зацікавіць аматараў класічнай замежнай літаратуры.

Выстаўка "Пасажыр з "Ностромо»" была ўрачыста адчынена і працуе ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) да 15 студзеня 2018 года.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам