Янка Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 года ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. У 1922 годзе сям’я вярнулася на радзіму бацькі ў Заходнюю Беларусь, у вёску Загору. У 1931 годзе скончыў сямігадовую школу ў мястэчку Турэц, потым паступіў у Навагрудскую гімназію, але матэрыяльныя абставіны не дазволілі яму працягнуць вучобу.

У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 г. прымаў удзел у aбapoнчыx бaяx пaд Гдыняй і трапіў у нямецкі палон. Восенню 1941 г. уцёк на радзіму.

У 1942 годзе стаў сувязным партызанскай групы Ц. Дуднікава, перадаваў звесткі аб дыслакацыі і перамяшчэнні нямецкіх войскаў у Мірскім раёне разведцы партызанскіх брыгад імя Жукава і “Камсамолец”. У 1944 годзе, калі сям’я Брылёў пайшла ў партызаны, Янка стаў разведчыкам брыгады “Камсамолец”, удзельнічаў у баях. Акрамя таго, быў рэдактарам партызанскай газеты “Сцяг свабоды”, наладзіў выданне сатырычнага лістка “Партызанскае жыгала”, дзе друкаваў свае вершы, нарысы і фельетоны.

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе Янка Брыль пераехаў у Мінск, працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, узначальваў аддзел прозы ў сатырычным часопісе “Вожык”, быў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, намеснікам рэдактара часопісаў “Маладосць” і “Полымя”. З мая 1945 года Янка Брыль – член Саюза пісьменнікаў СССР, з 1966 па 1971 г. – сакратар праўлення СП БССР. Вёў актыўную работу па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Шмат сіл аддаваў працы ў якасці старшыні Беларускага таварыства “СССР – Канада”(1967–1990). Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963–1967, 1980–1985). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.

25 лiпeня 2006 гoдa Янкi Бpыля нe cтaлa. Ягo пaxaвaлi нa мoгiлкax y Кaлoдзiшчax пoбaч з вepнaй cпaдapoжнiцaй жыцця жoнкaй Нiнaй Мixaйлaўнaй.

Бібліятэкарам