ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкі1812 год у гісторыі БеларусіВіртуальная галерэяФабер дзю Фор
Фабер дзю Фор

Фабер дзю Фор

Хрысціян Вільгельм Фабер дзю Фор (v. Faber du Faur) (1780–1857) – вюртэмбергскі генерал-маёр (1839), мастак-аматар. Удзельнічаў у ваенных кампаніях Напалеона. У 1812 г. служыў у рэзервовым парку 25-й пяхотнай дывізіі Вялікага войска. На Барадзінскае поле прыбыў 5 (17) верасня ўжо пасля бітвы. З 1849 г. – генерал-маёр.

Стварыў серыю малюнкаў пра паход у Расію, якая ў 1827–1830 гг. была гравіравана і выдадзена пад назвай “Лісты з майго партфеля, намаляваныя на месцы пад час кампаніі ў Расіі” (“Blatter aus meinen Portefeuilleim Laufe des Feldzugs 1812...”, Stuttgart, 1831). Падрабязныя тлумачэнні да гравюр склаў Ф. Каўслер (яго калега) і Р. Лабаўэр. Альбом вытрымаў некалькі выданняў, з’яўляецца найкаштоўнейшай выяўленчай крыніцай пра вайну 1812 г.

Пэндзлю Фабера дзю Фора прыналежаць карціны “Пераход праз Бярэзіну” і “Кавярня ў Вільні”.

Выкананыя Фаберам дзю Форам акварэлі з ваеннымі сцэнамі знаходзіліся ў калекцыі вюртэмбергскага караля. Цяпер уся серыя акварэльных малюнкаў, прысвечаных паходу ў Расію, захоўваецца ў зборы Баварскага музея арміі (г. Інгальштат, Германія).

На беразе Нёмана.
25 чэрвеня 1812 г.
Бівак каля Іўя.
29 чэрвеня 1812 г.
Каля Іўя.
29 чэрвеня 1812 г.
На біваку каля Какуцішак.
9 ліпеня 1812 г.
Паміж Кіргалішкамі і Судзервай.
30 чэрвеня 1812 г.
У наваколлі Казушына.
11 чэрвеня 1812 г.
Бівак каля Браслава.
18 ліпеня 1812 г.
На правым беразе Дзвіны
ніжэй Полацка.
25 чэрвеня 1812 г.
На подступах да Полацка.
25 ліпеня 1812 г.
Каля Бешанковіч.
28 ліпеня 1812 г.
Каля Бешанковіч на беразе Дзвіны.
29 ліпеня 1812 г.
Каля Астроўна.
1 жніўня 1812 г.
Бівак каля Ліёзна.
4 жніўня 1812 г.
У Ліёзна.
9 жніўня 1812 г.
У наваколлі Смаргоні.
3 снежня 1812 г.
Бівак каля Сцюдзёнкі.
26 лістапада 1812 г.
На правым беразе Бярэзіны.
27 лістапада 1812 г.
Бівак на правым беразе Бярэзіны.
27 лістапада 1812 г.
Пераправа цераз Бярэзіну.
28 лістапада 1812 г.
Паміж Плешчаніцамі і Смаргонню.
2 снежня 1812 г.
Каля Іўя.
11 снежня 1812 г.
     
     
Бібліятэкарам