ГалоўнаяМерапрыемствыДа Дня кнігі і аўтарскага права і Дня інтэлектуальнай уласнасці
Філасофія, эстэтыка і спорт: гольф па-беларуску на фота Сцяпана Надольскага
Дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Вясёлыя ўрокі”

Да Дня кнігі і аўтарскага права і Дня інтэлектуальнай уласнасці

Да Дня кнігі і аўтарскага права і Дня інтэлектуальнай уласнасці
Іншыя мерапрыемствы
24.04.2018
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення

24 красавіка ў бібліятэцы пройдуць семінар і культурна-асветніцкая акцыя, прысвечаныя Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

А 10-й гадзіне адбудзецца семінар “Капірайт: заканадаўчыя нормы і практычнае прымяненне ў Рэспубліцы Беларусь”

У семінары прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі кампаніі “Антыплагіят”, а таксама супрацоўнікі навуковых, адукацыйных і інфармацыйных устаноў краіны.

А 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) пройдзе культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Кандрусевіч”, прысвечаная творчасці кампазітара. У ходзе мерапрыемства адбудзецца перадача праў на выкарыстанне лічбавых копій яго рукапісных нот у інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ганаровым госцем мерапрыемства стане сам Уладзімір Пятровіч Кандрусевіч, аўтар музыкі да звыш 200 спектакляў і 23 фільмаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры за стварэнне музыкі да балета “Мефіста”, мюзіклаў “Шклянка вады”, “Джулія”, “Соф’я Гальшанская”, “Байкер”. Мюзікл “Соф’я Гальшанская”, пастаўлены ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, удастоены Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

У рамках культурна-асветніцкай акцыі плануюцца выступленні Наталлі Віктараўны Гайды, народнай артысткі Беларусі, актрысы аперэты, салісткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра; Аляксея Ануфрыевіча Дударава, беларускага драматурга, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь; Алены Віктараўны Туравай, рэжысёра анімацыйнага і ігравога кіно Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, сцэнарыста, паэтэсы, дацэнта кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў; Аляксандра Васільевіча Шакуціна, старшыні Савета дырэктараў ААТ “АМКАДОР”, ідэйнага натхняльніка і стваральніка прадзюсарскага цэнтра “Спамаш”.

Наведвальнікі мерапрыемства пачуюць урыўкі музычных твораў у выкананні Уладзіміра Кандрусевіча і зорак беларускай эстрады прадзюсарскага цэнтра “Спамаш”.

На мерапрыемстве будзе арганізавана кніжная выстаўка-прагляд, якая дазволіць гасцям бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вядомага беларускага кампазітара.
Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам