ГалоўнаяМерапрыемствыРыцар музычнага вобраза
Паэтэса, драматург, прадзюсер: запрашаем на творчую вечарыну Карыны Сарсенавай
Дарагім мужчынам прысвячаецца

Рыцар музычнага вобраза

Рыцар музычнага вобраза
Іншыя мерапрыемствы

З 1 сакавіка па 9 красавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Рыцар музычнага вобраза”, прысвечаная 70-годдзю брытанскага кампазітара Эндру Лойда Уэбера.

Гісторыю сучаснага музычнага тэатра немагчыма сабе ўявіць без імя гэтага кампазітара. Пачынаючы з 1970-х гг. менавіта Уэбер спрыяў адраджэнню і ўмацаванню на сусветнай сцэне брытанскага і амерыканскага музычнага тэатра. Ён стварыў свой стыль, эклектычны, з элементамі рока. Яго мюзіклы – яркія, відовішчныя, з запамінальнымі мелодыямі і напружаным дзеяннем.

У яго атрымліваецца спалучаць такія непадобныя жанры, як рок-н-рол, традыцыйны англійскі мюзік-хол і опера. Злучаючы іх, ён стварае музыку, лёгкую для ўспрымання, меладычную. Але за яе знешняй прастатой хаваецца ўнутраная складанасць, якая падымае мюзікл на іншы мастацкі ўзровень, знаходзячы папулярнасць як сярод масавага гледача, так і сярод самай патрабавальнай публікі.

Асноўную частку экспазіцыі складаюць нотныя выданні: “Иисус Христос – Суперзвезда”, “Эндрю Ллойд Уэббер”, “Эндрю Ллойд Уэббер и его мюзиклы”, “Э. Л. Уэббер. Популярные мелодии”, а таксама шматлікія зборнікі, у якіх можна знайсці вядомыя мелодыі з музычных спектакляў “Прывід оперы”,”Эвіта” і многіх іншых.

Аўдыя- і відэадакументы, прадстаўленыя на выстаўцы, знаёмяць з мюзікламі “Кошкі”, “Іосіф і яго дзіўны рознакаляровы плашч сноў”, рок-операй “Ісус Хрыстос – Суперзорка”, драматычным творам “Рэквіем”, з папулярнымі кампазіцыямі “Не плач па мне, Аргенціна”, “Memory”, “О, што за цырк!”, “Phantom of the opera” і іншымі творамі аўтара.

Кнігі, аўтарэфераты і артыкулы з перыядычных выданняў дапаўняюць экспазіцыю інфармацыяй пра жыццё і творчы шлях знакамітага кампазітара.

Усяго выстаўка налічвае больш за 80 дакументаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Не плачь по мне, Аргентина

Memory

Phantom of the opera

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам