ГалоўнаяМерапрыемствы“Закрытая гульня” ў адкрытым фармаце
Лепшыя ўзоры амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы
Час пайшоў! Набліжаецца Бібліяноч у Нацыянальнай бібліятэцы!

“Закрытая гульня” ў адкрытым фармаце

“Закрытая гульня” ў адкрытым фармаце
Іншыя мерапрыемствы

Падрыхтоўка да Бібліяночы-2018 у самым разгары. Час пайшоў! Мы склалі праграму і ўладкоўваем пляцоўкі для нашых гасцей.

Прапануем зазірнуць на адну з іх – у залу міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164). Тут размясцілася тэматычная кніжная выстаўка “«Закрытая гульня» ў адкрытым фармаце”, экспазіцыя якой расказвае пра інтэлектуальны свет шашак, шахмат і іншых не менш цікавых і займальных гульняў.

На выстаўцы вы даведаецеся, ад якіх персідскіх слоў пайшло слова “шахматы”, хто і калі вынайшаў складную шахматную дошку, дзе быў знойдзены самы стары са знойдзеных набораў шахмат, што паслужыла ўзорам для чарадзейных шахматных фігур у фільме “Гары Потэр і філасофскі камень” і яшчэ пра многае іншае.

Выстаўка будзе доўжыцца з 11 па 27 красавіка 2018 года.

З нецярпеннем чакаем гасцей!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 10, 293 27 13.

Спіс літаратуры па тэме

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам