ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна “Юны эрудыт”
“Дзень восьмы”: міжнародны выставачны праект
Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”

Літаратурная гадзіна “Юны эрудыт”

Літаратурная гадзіна “Юны эрудыт”
Іншыя мерапрыемствы

21 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурны гадзіну “Юны эрудыт”.

У кожным дзіцяці ад прыроды закладзены дапытлівы розум, жаданне даследаваць свет і здзяйсняць адкрыцці. Што? Дзе? Калі? Чаму? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні дзеці знойдуць у кнігах займальнай серыі “Маленький профессор”, прадстаўленай на выстаўцы ў дзіцячым пакоі.

На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца, што такое пазнавальная літаратура, адкажуць на пытанні віктарыны, прачытаюць услых урыўкі з кніг пра колер у прыродзе, таямніцы Сонца, а таксама пра тое, як працуюць вучоныя.

Разам дзеці пагуляюць у лато “Жывёльны свет планеты Зямля” і прымуць удзел у рухавай гульні-пантаміме “Адгадай, каго я паказваю”.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам