ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”
Сувенір для мамы
“Вачам сваім [не] веру!”: галаграмы ў Нацыянальнай бібліятэцы

Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”

Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”
Іншыя мерапрыемствы

Музей кнігі запрашае дзяцей 5–12 гадоў і іх бацькоў на музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”. Заняткі будуць прысвечаны вынаходніцтву кнігадрукавання ў Еўропе і дзейнасці нямецкага першадрукара.

Удзельнікі сустрэчы паразважаюць, што дало стварэнне кнігадрукавання чалавецтву і чаму вынаходніцтва друку – адно з найважнейшых у развіцці цывілізацыі. Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Расклад заняткаў:

Група 5–7 гадоў:
20 лютага (аўторак), 18.30 альбо
24 лютага (субота), 11.00.

Група 8–12 гадоў:
23 лютага (пятніца), 18.00 альбо
25 лютага (нядзеля), 12.00.

Рознаўзроставая група 5–12 гадоў:
25 лютага (нядзеля), 13.30.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.

Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам