ГалоўнаяМерапрыемствыУвага: “ажыўшыя кнігі” ў бібліятэцы!
Цыкл экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”
Невычэрпнае багацце слова

Увага: “ажыўшыя кнігі” ў бібліятэцы!

Увага: “ажыўшыя кнігі” ў бібліятэцы!
Іншыя мерапрыемствы

Быць чараўніком марыць кожны – ад малога да вялікага. І кожны можа ім стаць, узяўшы ў рукі дзіўную 4D-кнігу з дапоўненай рэальнасцю. Цяпер такую цуд-кнігу можна сустрэць у Нацыянальнай бібліятэцы!

Запрашаем дзяцей і іх бацькоў, а таксама бабуль і дзядуль на інтэрактыўную экскурсію “Ажыўшыя кнігі”! Падчас пазнавальна-займальнага падарожжа вы даведаецеся, як уладкованы “алмаз ведаў”, як развівалася і мянялася кніга – ад рукапіснай да сучаснай 4D, зможаце выбраць і замовіць любімыя кнігі, а затым прасачыць за іх дастаўкай са сховішча-крышталя.

Вас чакае сустрэча з міні-кнігай і кнігай-гігантам, але галоўнае – вы ўбачыце, як на старонках “ажываюць” героі 4D-кніг! З дапамогай электронных планшэтаў зможаце ажывіць кнігі з дапоўненай рэальнасцю і пагрузіцца ў свет чараўніцтва. Уключайцеся разам з намі ў гэты дзівосны працэс!

Прыемным завяршэннем сустрэчы стане незабыўны пад’ём на аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль адкрываецца цудоўны від на сталіцу з вышыні 73 метраў.

Можна прыйсці на інтэрактыўную экскурсію “Ажыўшыя кнігі” аднаму ці дружнай кампаніяй. А для групы да шасці чалавек, у склад якой уваходзяць хаця б адзін дарослы і хаця б двое дзяцей да 16 гадоў, можна атрымаць  сямейны білет са скідкай 35 %.

Мы – за прыемнае і карыснае правядзенне часу сярод родных і блізкіх! Да сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!

Запіс на экскурсію:

аўторак – нядзеля з 10.00 да 18.00.

Тэлефоны: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Кошт экскурсій


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам