ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала дысертацый

Зала дысертацый

disert_resize.JPG
2-гі паверх, пам. 205с

У зале сабраны 8 тыс. рукапісаў кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па ўсіх галінах ведаў, абароненых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Па электронным каталогу можна заказаць рукапісы дысертацыі з асноўнага сховішча. Права карыстання фондам рукапісаў беларускіх дысертацый прысвойваецца па вусным запыце карыстальніка ў зале дысертацый.

Для ўсіх чытачоў у свабодным доступе – Электронная бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вы таксама можаце карыстацца "Электроннай бібліятэкай дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі", "ProQuest Dissertations & Theses Global" і іншымі базамі даных вядучых сусветных інфармацыйных кампаній.

Для пошуку дадатковай інфармацыі да вашых паслуг поўныя тэксты дысертацый розных краін, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе, і бясплатны інтэрнэт.

На платнай аснове ў зале ажыццяўляецца праверка тэкстаў на наяўнасць запазычанняў з дапамогай інфармацыйных сістэм "Антыплагіят" і "ПлагіятКантроль".

Для працы з асабістымі электроннымі носьбітамі за нязначную плату прапануем персанальныя камп'ютары ў індывідуальных кабінах з магчымасцю выкарыстання праграм Microsoft Word, Exсel, Power Point, ABBYY Fine Reader.

Па ўмераных цэнах вы таксама можаце зрабіць у нас раздрукоўку фрагментаў дысертацый, скапіяваць ці раздрукаваць неабходную электронную інфармацыю. Раздрукоўка дысертацый з Электроннай бібліятэкі дысертацый РДБ не ажыццяўляецца.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Парадак абслугоўвання ў зале дысертацый

Кантакты:

Бібліятэкар-кансультант
Тэл .: (8 017) 293 27 20 (унутр. 77 20)
Загадчык сектара
Тэл .: (8 017) 293 27 18 (унутр. 77 18)


Бібліятэкарам