ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала беларускай літаратуры

Зала беларускай літаратуры

BelaruskajLitaratury_sm.jpg

Aгульныя звесткi

2-гі паверх, пам. 205

У зале вядзецца абслугоўванне студэнтаў і спецыялістаў па профілі беларусазнаўства дакументамі з асноўнага фондасховішча і падсобнага фонду.

Падсобным фондам залы могуць карыстацца ўсе чытачы бібліятэкі, літаратура выдаецца па вусным запыце. Падсобны фонд уключае даведачныя, вучэбныя, навуковыя выданні па гісторыі, культуры, этнаграфіі Беларусі, беларускай мове і літаратуры, а таксама часопісы беларусазнаўчай тэматыкі – усяго каля 14 тыс. экзэмпляраў.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

Забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў:

Дадатковыя магчымасці:

  • ізаляваныя аўтаматызаваныя рабочыя месцы для індывідуальнай работы з магчымасцю выкарыстання праграм Microsoft Word, Exсel, Power Point, ABBYY Fine Reader, якія прадастаўляюцца на платнай аснове;
  • апарат для чытання дакументаў на мікраформах.

Дадатковыя паслугі:

  • ксеракапіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • капіраванне інфармацыі з баз даных на электронныя носьбіты чытачоў;
  • сканіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі.

У зале праводзяцца юбілейныя і тэматычныя выстаўкі.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Парадак абслугоўвання ў зале беларускай літаратуры

Кантакты:

Дзяжурны бібліятэкар
Тэл.: (8 017) 293 27 16
Загадчык аддзела
Тэл.: (8 017) 293 27 18 (унутр. 77 18)
Загадчык аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі
Тэл.: (8 017) 293 27 02 (унутр. 77 02)

Бібліятэкарам